Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 30 30.04.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас" па вул. Акадэмічная, 5 у г. Мінску

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 красавіка 2020 г. № 30

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас» па вул. Акадэмічная, 5 у г. Мінску

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас» па вул. Акадэмічная, 5 у г. Мінску (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

30.04.2020 № 30

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас» па вул. Акадэмічная, 5 у г. Мінску

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас» па вул. Акадэмічная, 5 у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас» па вул. Акадэмічная, 5 у г. Мінску з'яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Д000006 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўстановы «ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА- МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас» па вул. Акадэмічная, 5 у г. Мінску дадаецца (дадатак 1).

Схема зямельнага ўчастка нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас» па вул. Акадэмічная, 5 у г. Мінску дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

8.Ахоўная зона акружае гісторыка-культурную каштоўнасць з усіх бакоў. Плошча ахоўнай зоны складае 0,36 га.

9.Мяжой ахоўнай зоны з'яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі музея ад кропкі з каардынатамі 53°55'11.7148''N, 27°36'01.1539''Е да кропкі з каардынатамі 53°55'10.8692''N, 27°36'02.0188''Е; далей на паўночны ўсход па агароджы да кропкі з каардынатамі 53°55'11.5081''N, 27°36'03.6725''Е; далей на паўднёвы ўсход па агароджы да кропкі з каардынатамі 53°55'10.8577''N, 27°36'04.3209''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы тэрыторыі музея ад кропкі з каардынатамі 53°55'10.8577''N, 27°36'04.3209''Е да кропкі з каардынатамі 53°55'09.2599''N, 27°36'00.2964''Е;

на паўднёвым захадзе, захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй, заходняй агароджы тэрыторыі музея ад кропкі з каардынатамі 53°55'09.2599''N, 27°36'00.2964''Е да кропкі з каардынатамі 53°55'11.0148''N, 27°35'58.7868''Е;

на паўночным захадзе, поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°55'11.0148''N, 27°35'58.7868''Е па паўднёва-заходніх, паўднёвых і паўночна-ўсходніх фасадах гаспадарчых пабудоў, і ў створы з імі да кропкі з каардынатамі 53°55'11.5898''N, 27°36'00.2750''Е; далей на паўночны ўсход па агароджы тэрыторыі музея да кропкі з каардынатамі 53°55'11.7148''N, 27°36'01.1539''Е.

10.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый і работ па рамонце існуючай лядоўні;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб'ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыемаў і матэрыялаў, а таксама правядзенне работ па азеляненні тэрыторыі без уліку гістарычнай структуры зямельнага ўчастка, адлюстраванай на плане 1966 года (дадатак 2).

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў рознага рэжыму ўтрымання.

12.Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі гаспадарчай зоны, дзе размешчаны існуючыя гаспадарчыя пабудовы.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,033 га.

13.Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным захадзе, поўначы – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй і паўночнай агароджы тэрыторыі музея ад кропкі з каардынатамі 53°55'11.0148''N, 27°35'58.7868''Е да кропкі з каардынатамі 53°55'11.5898''N, 27°36'00.2750''Е;

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, поўдні – лінія, якая ідзе па паўночна- ўсходніх, паўднёвых і паўднёва-заходніх фасадах гаспадарчых пабудоў ад кропкі з каардынатамі 53°55'11.5898''N, 27°36'00.2750''Е да кропкі з каардынатамі 53°55'11.0148''N, 27°35'58.7868''Е.

14.На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 4,0 м ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

выкарыстанне нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў, архітэктурных прыёмаў пры выкананні будаўнічых работ;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

15.Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой размешчаны будынак па вул. Сурганава, 13а.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,094 га.

16.Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі на паўночны ўсход ад кропкі з каардынатамі 53°55'11.7148''N, 27°36'01.1539''Е да кропкі з каардынатамі 53°55'12.1911''N, 27°36'02.9697''Е;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі на паўднёвы ўсход ад кропкі з каардынатамі 53°55'12.1911''N, 27°36'02.9697''Е да кропкі з каардынатамі 53°55'11.5081''N, 27°36'03.6725''Е;

на поўдні – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі з каардынатамі 53°55'11.5081''N, 27°36'03.6725''Е да кропкі з каардынатамі 53°55'10.8692''N, 27°36'02.0188''Е;

на захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі з каардынатамі 53°55'10.8692''N, 27°36'02.0188''Е да кропкі з каардынатамі 53°55'11.7148''N, 27°36'01.1539''Е.

17.На тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 10,0 м ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

выкарыстанне нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў, архітэктурных прыёмаў пры выкананні будаўнічых работ;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

 

Дадатак 1 да праекта

зон аховы нерухомай матэрыяльнай

гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас»

па вул. Акадэмічная, 5 у г. Мінску

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас» па вул. Акадэмічная, 5 у г. Мінску

 

Дадатак 2 да праекта

зон аховы нерухомай матэрыяльнай

гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас»

па вул. Акадэмічная, 5 у г. Мінску

 


Другие НПА

Постановление МК РБ №27 от 14.04.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр'ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)" у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці Постановление Минздрав РБ №49 от 08.05.2020 О продлении (сокращении) сроков пребывания граждан в самоизоляции Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минторг РБ №32 от 20.04.2020 Об обеспечении доступности информации о деятельности субъектов естественных монополий Постановление Минфин РБ №17/1 от 15.04.2020 О признании утратившими силу постановлений Министерства финансов Республики Беларусь и Национальной академии наук Беларуси от 17 апреля 2014 г. № 22/4 и от 23 апреля 2018 г. № 23/11 Решение Минский горисполком №1430 от 07.05.2020 Об определении печатного средства массовой информации Решение Минский горисполком №1454 от 07.05.2020 Об изменении организации дорожного движения в городе Минске Решение Пинский райсовет №19-01 от 12.05.2020 О мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2020 г. № 143 Решение Ивановский райисполком №527 от 30.04.2020 Об ограничении времени продажи алкогольных напитков Решение Барановичский горсовет №109 от 08.05.2020 О мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2020 г. № 143